Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ў  школе былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Былі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны, прайшла  акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, гучалі вершы на беларускай мове, знаўцы роднай мовы працавалі з прыказкамі і прымаўкамі.

Вучні яшчэ раз упэўніліся, што беларуская  мова – багатая і прыгожая,     жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, што мова бацькоў і дзядоў -  вялікі нацыянальны скарб.